rabstol_net_bread_15_1920x1440
Там і рай, дзе хлеба край!
rabstol_net_bread_24_1920x1440
Заўсёды свежы і смачны хлеб на Вашым стале!
Дазвольце сабе салодкае задавальненне! Кавалачак торціка яшчэ не шкодзіў ні адной фігуры!
khleb-bulka-vypechka-koloski
Якасная прадукцыя па выгадных цэнах
Галоўная/Навіны/Рыхтуемся да Вялікадня!!!

Рыхтуемся да Вялікадня!!!

« Назад

Рыхтуемся да Вялікадня!!! 31.03.2021 16:41

b

Вялікдзень у праваслаўных хрысціян

Дата падзеі ўнікальная для кожнага года. У 2021 годзе гэта дата — 2 мая
 
 
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — самае вялікае і светлае хрысціянскае свята. Гэтае свята яшчэ называюць Вялікаднём, гэта значыць Днём, у які адбылося наша пераходжанне ад смерці — да жыцця і ад зямлі — да Неба. Вялікдзень — самае старажытнае і важнае свята богаслужэбнага года.

 

Хрыстос уваскрос! — I для ўсёй светабудовы пачалася сапраўдная вясна, светлая, радасная раніца новага жыцця. Уваскрэсенне Госпада Ісуса — першая сапраўдная перамога жыцця над смерцю.

 

У свята Вялікадня галоўнымі атрыбутамі святочнага стала з'яўляюцца фарбаваныя яйкі, куліч і пасха (салодкая страва з тварагу з разынкамі). Фарбаванае яйка (раней — гэта былі толькі чырвоныя яйкі) — сімвал мiру, абагрэнага крывёю Ісуса Хрыста і праз гэта адраджаючагася да новага жыцця.

Куліч (высокі хлеб са здобнага цеста) — сімвал цела Гасподняга, да якога павінны прычашчацца вернікі. Дарэчы, уся гэтая велікодная ежа асвячаецца ў царкве напярэдадні — у Страсную суботу.

2f82accecc7e2ba9e8806f936d4731ed

Ці можна наводзіць парадак у Вялікдзень?

Да Вялікдня звычайна рыхтуюцца загадзя, у Вялікі чацвер. У гэты дзень прынята рабіць генеральную ўборку, мыць вокны і выкідваць смецце. У святое свята прымацца за такія работы непажадана.

Аднак забароны на гэта ўсё ж няма. І калі пасля сямейнага застолля застануцца брудныя талеркі ці брудная падлога, то не абавязкова чакаць, пакуль велікодны перыяд пройдзе, каб навесці парадак.

 

5e906d6402e8bd344d1d41c6

Вялікдзень – гэта Светлае сямейнае свята! Традыцыйна да гэтага свята мы пячэм для Вас Велікодныя кулічы з дабаўленнем цукатаў, разынак, шакаладу, арэхаў, пакрываем беласнежнай памадкай.

Купіць Велікодныя кулічы і кексы Вы можаце ў нашых крамах:

- крама "Гарачы хлеб" вул. Казлоўскай, 34;

- "Хлебны павільён" Кірмашовая плошча;

- крама "Духмяны Хлеб" вул. Дзмітрыева, 6;

- крама "Ох "Як смачна" вул. Сацыялістычная, 18Б


І няхай гэты Светлы дзень будзе напоўнены цяплом, а Ваш дом водарам Велікоднага куліча!

71ff56669821f44d5ef8ed0b6ae4301e


    Пакіньце заяўку!
    І мы звяжамся з вамі на працягу працоўнага дня!
    гэта поле абавязкова для запаўнення
    Ваша імя*
    гэта поле абавязкова для запаўнення
    Тэлефон:*
    гэта поле абавязкова для запаўнення
    Каментары*
    гэта поле абавязкова для запаўнення
    Галачка*
    Дзякуй! Форма адпраўлена
    Магілёўская вобл.,
    г. Асіповічы, вул. Казлоўскай, дом 34
    8:00 - 18:00 штодня
    УНП 700052872
    АКПА 003914147000
    БIК BAPBBY2Х
    Аплачвайце заказы з дапамогай Visa, MasterCard, БЕЛКАРТ
    Анлайн заказ
    Схаванае поле: Паслуга
    гэта поле абавязкова для запаўнення
    Ваша імя*
    гэта поле абавязкова для запаўнення
    Тэлефон:*
    гэта поле абавязкова для запаўнення
    Каментар*
    гэта поле абавязкова для запаўнення
    Галачка*
    Дзякуй! Форма адпраўлена